З новага міжнароднага рэйтынгу Global AgeWatch Index 2013 вынікае, што найлепшая краіна ў свеце, дзе можна сустрэць старасць — Швецыя.

У даследаванні адзначаецца, што найлепшай якасцю жыцьця для людзей старэйшых за 60 гадоў могуць пахваліцца дзяржавы Паўночнай Еўропы. Звязана гэта шмат у чым са шчодрымі наборамі дапамогі і пенсій для старых, добрым транспартам і пачуццём супольнасці, якое ёсць у старых людзей у гэтых краінах.

Лідар рэйтынгу на сёння — Швецыя, за ёй ідзе Нарвегія, на трэцім месцы — Германія.

Далей ідуць Нідэрланды, Канада, Швейцарыя, Новая Зеландыя, ЗША, Ісландыя. Замыкае першую дзясятку Японія.

З постсавецкіх краінаў лепш за ўсё справы ідуць у Эстоніі, якая заняла 29-ты радок рэйтынгу.

Грузія на 37-м месцы, Латвія — на 45-м, Літва — на 50-м, Арменія — на 51-м, Таджыкістан — на 52-м, Беларусь — на 60-м, Кыргызстан — на 63-м, Украіна — на 66-м, Малдова — на 76-м і Расія — на 78-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?