Фота kamunikat.org.

Фота kamunikat.org.

 Найстарэйшы полацкі пісьменнік памёр на 84-м годзе жыцця. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла Ірына Жарнасек.

«Ведаючы, што памірае, склаў спіс, каму патэлефанаваць пасля таго… І сёння мне патэлефанавалі. …Змітрок быў вясёлы ў жыцці. Прыгадалася раптам, як мы з ім ішлі па Полацку пасля нейкай літаратурнай імпрэзы, ён быў трохі нападпітку і ўсё штосьці гаварыў, гаварыў, а я ўсё больш прапускала міма вушэй. І неспадзявана зачапілася за радок з ягонага верша, які ён бадзёра і гучна дэкламаваў: «Я ж не ведаў, што прыйдзе вусаты!..» Мы спыніліся і смяяліся да слёз. Колькі яго памятаю. у яго былі шыкоўныя такія вусы», - напісала спадарыня Жарнасек.

Змітрок Куніцкі (сапраўднае імя Уладзімір Стральцоў) нарадзіўся 8 лістапада 1929 года на Расоншчыне, аднак яшчэ ў маленстве разам з бацькамі перабраліся ў Полацк.

Скончыў Рыжскую мастацкую вучэльню, дзе атрымаў спецыяльнасць альфрэйшчыка (мастака афармляльніка). Адпрацаваў на аздабленні і афармленні будынкаў на поўдні і ў Падмаскоўі. Служыў у войску. Быў сябрам неафіцыйнага Саюза пісьменнікаў.

«Паспеў выдаць сваё «Выбранае» і нават правёў прэзентацыю ў жніўні. Развітаўся са ўсімі», - напісаў пра Куніцкага яшчэ адзін полацкі літаратар Алесь Аркуш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?