Беларусь 1 кастрычніка 2013 года павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, паведамляе БелаПАН.

Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 26 верасня 2013 года № 848, паведаміла прэс-служба ўрада.

Экспартная пошліна на сырую нафту павышаецца з 400,7 да 416,4 долара за 1 т; пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты, дызельнае паліва — з 264,4 да 274,8 долара за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы, мазут, масла змазачнае, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін.

На звадкаваныя вуглевадародныя газы пошліна павышаецца з 75,5 да 121,3 долара за 1 т.

Гэтай пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у адносінах да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета міністраў Рэспублікі Беларусь».

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?