Планы Украіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС не павінны негатыўна адбіцца на аб'ёмах гандлю з Беларуссю.

Пра гэта ішла размова на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам, паведамляе БЕЛТА.

Адной з тэм сустрэчы было развіццё гандлёва-эканамічных сувязяў з Украінай і афіцыйны візіт у Беларусь прэм'ер-міністра гэтай краіны Мікалая Азарава, які адбудзецца 7—8 кастрычніка.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, планы Украіны падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам не павінны негатыўна адбіцца на аб'ёмах гандлю з Беларуссю:

«У гэтай сітуацыі Беларусь ні ў якім разе не павінна страціць гандаль з Украінай, а можа быць, нават знайсці пэўныя плюсы. У нас там вельмі вялікі рынак».

Разам з тым прэм'ер-міністр лічыць, што ў пытанні ўдзелу Украіны ў працэсах еўразійскай інтэграцыі не варта прытрымлівацца выбарачнага падыходу.

«Украіна сёння заяўляе пра гатоўнасць прыняць каля сямідзесяці са ста з лішнім пагадненняў, якія ў нас ёсць у Мытным саюзе.

Безумоўна, трэба ўсё ж такі імкнуцца да таго, каб гэта было паўнавартаснае сяброўства», — заявіў Міхаіл Мясніковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?