У намётах размяшчаліся па 25 чалавек.

У намётах размяшчаліся па 25 чалавек.

Парваная і смярдзючая бялізна.

Парваная і смярдзючая бялізна.

Невычарпальныя запасы савецкай вопраткі.

Невычарпальныя запасы савецкай вопраткі.

Парваная бялізна.

Парваная бялізна.

Удзельнікам збораў выдалі пратэрмінаванае мыла.

Удзельнікам збораў выдалі пратэрмінаванае мыла.

Удзельнікам збораў выдалі пратэрмінаванае мыла.

Удзельнікам збораў выдалі пратэрмінаванае мыла.

Намёты працякалі ў часе дажджу, у іх моцна скразіла.

Намёты працякалі ў часе дажджу, у іх моцна скразіла.

Пасля адной з праверак у лагеры з'явіліся кантэйнеры для смецця.

Пасля адной з праверак у лагеры з'явіліся кантэйнеры для смецця.

Рукамыйнікі на тэрыторыі лагера.

Рукамыйнікі на тэрыторыі лагера.

Абед са слядамі тушонкі.

Абед са слядамі тушонкі.

Месцаў у сталоўцы-намёце хапала не ўсім.

Месцаў у сталоўцы-намёце хапала не ўсім.

Чарга ў аўталаўку па тое, што засталося ад расейцаў.

Чарга ў аўталаўку па тое, што засталося ад расейцаў.

Яшчэ на мінулым тыдні самымі галоўнымі навінамі на дзяржаўных тэлеканалах былі паведамленні аб сумесных беларуска-расійскіх вучэннях «Захад-2013».

З тэлеэкрана распавядалі аб ходзе вучэнняў, аб выдатныя умовах, у якіх жывуць салдаты, высокім узроўні арганізацыі.

На месцы вучэнняў у якасці ваеннаабавязанага пабываў і чытач гродзенскага блога Гродно s13.ru. Ён апісвае адваротны бок вучэнняў, а, дакладней, побыт прызваных на «вайну». Прапануем вашай увазе першую частку нататак.

«У таварыша маёра таксама ёсць дзіця»

Позвы на вучэнні ваеннаабавязаныя грамадзяне сталі атрымліваць яшчэ ў чэрвені месяцы гэтага года. Ваенкамат быў вельмі настойлівы, не трывожыў пустымі позвамі ў паштовую скрыню, прабіў адразу сапраўды ў цэль — позва ў аддзел кадраў прадпрыемстваў, які выдае паперу ў рукі пад подпіс.

Атрымаўшы позву, аўтар гэтых радкоў не мог і падумаць, што апынецца на зборах, з’яўляючыся адзіным карміцелем у сям'і з шасцімесячным дзіцем.

На нешта спадзяваўся… У ваенкамаце факт наяўнасці малога нікога не збянтэжыў, адказ быў такім:

— Ну і што, што ў вас дзіця? У мяне вунь таксама ёсць дзіця, і ў таварыша маёра ёсць, але мы ж працуем? А наогул, адпачнеце ад сваіх, яны засумуюць па вас!

Словы супрацоўніка ваенкамата аб тым, што можна засумаваць па сям'і, пацвердзіліся — усе 25 дзён ваеннаабавязаныя правялі на палігоне паблізу Гродна без права на наведванне.

Медагляд і алкатэст

Далей была кантрольная яўка і, уласна, сам зборны пункт, які базаваўся ў будынку Гандлёвага каледжа.

Усіх размеркавалі па брыгадам, пасля чаго чакаў невялікі медагляд. Яго сэнс заключаўся ў тым, што доктар аглядаў толькі жывот ў раёне пупка, пасля чаго ўсім без выключэння запісаў ў ліст агляду «Здаровы».

Затым усіх пасадзілі па аўтобусах і адправілі па месцах дыслакацыі.

Цікавы факт. Па прыбыцці ў частку ўсім трэба было прайсці праз алкатэстар. Хлопцаў з наяўнасцю ў крыві праміле адклікалі ў бок і правялі прафілактычную гутарку, прыстрашыўшы адпраўкай даведкі на працу з усімі наступствамі.

Затым быў надгляд асабістай маёмасці і перапрананне ў вайсковую форму.

Што належыць ваеннаабавязанаму

Выдача вайсковай маёмасці праходзіла да канца дня. Што належыць ваеннаабавязанаму:

• б/у штаны і кіцель. Сама форма ва ўсіх была розная. Нехта атрымаў х/б, камусьці «кавалак шкла», камусьці «арбузка», а некаторым вымытая ўшчэнт «лічбавая» форма.
• б/у боты і сланцы (многія абураліся, што даношваць будуць не боты, а чужы грыбок)
• кепка
• рамяні
• працоўны бушлат (з флікерам)
• камплект рабочага адзення (штаны і кіцель)
• рэчмяшок
• майка і трусы
• анучы
• падшыва
• палявы кацялок, лыжка, металічны кубак, біклага
• крэм для абутку, туалетная папера, мыла, мачалка
• процігаз, ААК
• спальны мяшок
• аўтамат, падсумак і 4 магазіны, штых-нож.

Нямала, праўда?

Парваная бялізна, пратэрмінаванае мыла

Тут я трохі адступлю ад апавядання і звярну ўвагу на дробязь. Стан формы ва ўсіх аказаўся розным.

Шчасліўчыкам дасталіся новыя камплекты, у некаторых знос формы быў каля 60%. Спадчына з СССР: зорка з сярпом і молатам, гэтак жа і бляхі.

Запас на складах невычэрпны.

Сподняе наогул не вытрымлівае ніякай крытыкі. Прыклад футболкі, выдадзенай мне, вы можаце ўбачыць на фота. Пах ад бялізны быў настолькі жахлівым, што, прачнуўшыся з раніцы, я падумаў, што майкай вымылі падлогу.

Прыйшлося пераадзецца ў «цывільную» майку, у якой прахадзіў да канца тэрміну збораў.

Пойдзем далей. Хоць гэта і не істотна, але мыла аказалася пратэрмінаваным. Фота прыкладаецца.

Зараз пра кацялок. Адкрыўшы яго, абсалютна ўсё выявілі там запасы аўтамабільнага масла. Чым і як яго адмываць, ніхто з афіцэраў толкам патлумачыць не змог. На ачыстку спатрэбілася больш за паўрулона туалетнай паперы.

Пасцеля, выдадзеная на першую ноч, на жаль, не адрознівалася цэласнасцю і пахам ад майкі.

Прыгоды пітной вады ў войску

На наступны дзень нас чакаў ранні пад'ём, прызначаны на 5 раніцы. Хуткі сняданак, і а 6-й раніцы мы рассаджваліся па машынах.

Дарога да палігона заняла каля трох гадзін. Адразу па прыездзе камандзір часткі спытаў, ці ёсць якія-небудзь прапановы?

Пажаданні былі, усё адразу ж папрасілі арганізаваць пітную ваду.

Але армія не была б арміяй, калі б ваду нам далі …

Абед быў прызначаны на 14 гадзін. Выходзячы з намётавай сталовай, мы сустрэлі камандзіра, нагадалі пра абяцаную пітную ваду.

І тут перад намі ва ўсю сваю моц паўстала вайсковая вертыкаль, выступ якой нагадваў шоу рэзідэнтаў Comedy Club.

Камандзір дэманстратыўна паклікаў адказнага за харчзабеспячэнне і перад строем, не саромеючыся эпітэтаў і мату, загадаў яму забяспечыць асабісты склад пітной вадой.

Той у сваю чаргу стаў распавядаць, што вада ўжо кіпяціцца, таму гарачую ваду нікому не наліваюць. Мы адказалі, што нам і гарачай бы, астыне, і вып'ем.

Загад камандзіра — і мы строем ідзем па ваду. Але вады мы так і не атрымалі, бо, зайшоўшы за рог сталовай, мы даведаліся, што ваду ніхто нават і не збіраўся кіпяціць, пітной проста не было!

32 шыхтаванні

Першы дзень быў даволі цяжкім, пакуль асвоіліся, пакуль усё разведалі.

Больш за ўсё надакучвалі бясконцыя шыхтаванні. У першы дзень іх было 32!

Было рэальна смешна бачыць, як пры чарговым пераліку спачатку кагосьці бракавала, потым былі лішнія, і толькі з трэцяга разу ўсё нарэшце сыходзілася, хоць колькасць людзей ні разу не змянялася.

Да канца дня вадой нас так ніхто не забяспечыў. Аргументы жалезныя:

— Вы ў сталом чай пілі?
— Пілі!
— Ну дык чаго вы яшчэ хочаце?

Кіно пра вайну

Як ужо ўсе бачылі па ТБ, жыць нам трэба было ў лесе. Да нашага прыезду ўжо часткова быў разгорнуты лагер.

Намёт на 25 чалавек. Унутры намёта збудаваныя драўляныя нары, накрытыя матрацам. Спаць на іх трэ' было загарнуўшыся ў спальны мяшок.

Акрамя таго, намёт абсталяваны невялікай печкай-«буржуйкай», вешалкай для бушлатаў і шафкай для кацялкоў.

Першую ноч у лагеры мы пражылі сапраўды ў цалкам палявых умовах — зусім без святла. Цемра чарнюшчая, што ў лесе, што ў намёце.

Арганізацыя побыту. У нас быў так званы клуб — намёт, у якім віселі агітплакаты, ляжалі падшыўкі газет, стаяў тэлевізар. Часам пры дапамозе праектара нам паказвалі фільмы. Здагадацца нескладана, усё кіно на ваенную тэматыку.

Сала замест масла

У лагеры былі абсталяваны і рукамыйнікі, часам з цёплай ці гарачай вадой. Сталовая ўяўляла з сябе палатку са сталамі на 40 чалавек.

Хто не паспеў заняць месца — харчаваўся на вуліцы. У дождж есці на вуліцы не так камфортна.

Рукамыйнікі былі і каля сталовай, для таго каб памыць посуд пасля прыёму ежы.

Харчаванне. З гарніраў за ўсе 25 сутак прапаноўваліся: рыс, грэчка, груца і макарона. Усё гэта падавалася ўперамешку з тушонкай. Дакладней, з невялікімі нітачкамі тушонкі.

На сняданак давалі стабільна счарсцвелую булку. Белы і чорны хлеб на абед, сняданак і вячэру. Таксама на сняданак і вячэру замест масла належаў кавалачак сала.

Просты чай альбо чай са згушчаным малаком (калі можна назваць пару чайных лыжак згушчанага малака на 20 літраў чаю).

Абед быў трохі больш сытым. Тут дадавалася поліўка. Часам поліўка з бульбай. І салата са слоіка.

Часам на вячэру падавалі рыбу. Рыба — гэта кансерва сайры або кількі, падагрэтая і пададзеная з кашай, праўда, у такіх выпадках каша варылася без тушонкі. Прывыкнуць да такога рацыёну «грамадзянскаму» складана.

Лепшыя тавары — расійскім вайскоўцам, рэшту — сваім

Часам выручала крама Ваенгандлю. Праўда, закупіцца ўдавалася далёка не заўсёды.

Па-першае, аўталаўка старалася максімальна абслужыць расійскіх вайскоўцаў, якія размяшчаліся непадалёк, а нам давозіла ўжо рэшту «раскошы».

Па-другое, рэжым прыезду аўталаўкі ў палявы лагер быў вядомы толькі работнікам Ваенгандлю. То прыедзе ў 11, то ў 13, то ў 16 гадзін.

Калі чулі, што крама прыехала — то даводзілася бегчы з усіх ног, каб купіць хоць штосьці. Інакш вымяталі ўсё.

А раз наведванне роднымі было забаронена, ды і перадачаў таксама ніхто не дазволіў, праблема аўталаўкі была вельмі актуальнай.

Ноч, «буржуйка», скразнякі

Яшчэ раз аб арганізацыі побыту. Намёты за сваё жыццё пабачылі, напэўна, многае. Занадта шмат дзірак было. Калі пайшлі дажджы, унутры палаткі усё было прыблізна так, як на фота.

Акрамя таго, у намётах вельмі моцна сіфоніла. Ноччу паліць «буржуйку» павінны салдаты тэрміновай службы, спецыяльна прыцягнутыя да гэтага загадам.

На справе ж гэтага не было — палілі мы самі, размяркоўваючы час і падкідваючы дровы ў топку цягам ночы. Па загадзе камандзіра на любой праверцы мы павінны былі казаць, што топяць менавіта салдаты тэрміновай службы.

Бліжэй да пачатку вучэнняў наш лагер змяняўся на вачах. Сталі часцей прыязджаць розныя праверкі. Пасля адной з такіх на палігон завезлі смеццевыя кантэйнеры.

А за пару дзён да сканчэння збораў да намётаў прынеслі бакі з пітной вадой. Праўда, вады туды ніхто так і не наліў.

Альтэрнатыўны погляд на вучэнні «Захад-2013» можна пабачыць на сайце «Гродзенскай праўды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?