Натарыусаў надзеляць правам збіраць доказы парушэння аўтарскіх правоў у інтэрнэце.

Адпаведная норма прадугледжана папраўкамі да некаторых законаў Беларусі па пытаннях натарыяльнай дзейнасці, прынятымі платай прадстаўнікоў 2 кастрычніка ў першым чытанні.

Як паведаміў першы намеснік міністра юстыцыі Аляксандр Білейчык, законапраект накіраваны на прывядзенне заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі, у тым ліку ў сферы абароны аўтарскіх правоў, стварэння механізмаў абароны законных інтарэсаў праваўладальнікаў пры распаўсюджванні аб'ектаў аўтарскіх правоў праз інтэрнэт.

Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваецца надзяленне натарыусаў паўнамоцтвамі па забеспячэнні доказаў, што ўключаюць правядзенне агляду інтэрнэт-старонак на пэўны момант часу са складаннем пратаколаў іх агляду, а таксама прызнанне судамі такіх дакументаў у якасці доказаў пры разглядзе спраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?