Калі Янаі Бонэ ўбачыў пару гепардаў, што заскочылі на турыстычны джып, ён хутка дастаў камеру і зрабіў некалькі здымкаў. «Гэта неверагодная магчымасць, якая выпадае раз у жыцці». Фота Yanai Bonneh / nationalgeographic.com.
Блакітныя прывідныя светлячкі ў лесе Паўночнай Караліны. «Гэтыя светлячкі ўнікальныя, бо свецяцца нашмат даўжэй за звычайных, — кажа фатограф Спенсэр Блэк. — Бачыць, як яны тысячамі пралятаюць над падлескам у поўнай цемры, гэта нешта неверагоднае». Фота Spencer Black / nationalgeographic.com.
Чарада галубоў паднялася ў неба ў Джал-Махал, Джайпур, Індыя. Фота Mahesh Balasubramanian / nationalgeographic.com.
Сцівен Чу падарожнічаў па Кітаі. Гэты кадр — адзін дзень з яго сямідзённай вандроўкі на грузавіку. Фота Steven Chou / nationalgeographic.com.
Пасля вячэрняй навальніцы ў Пудучэры, Індыя, маланка працягвала зіхацець над Бенгальскім залівам. Аранжавы колер — з-за вулічных агнёў. Фота Sandip Dey / nationalgeographic.com.
Болей фотаў глядзіце тут.