Улады Расіі далі зразумець патэнцыйным купцам долі Сулеймана Керымава ва «Уралкаліі», што пасля здзелкі расійская кампанія павінна будзе ў тым ці іншым выглядзе ўзнавіць супрацоўніцтва з Беларуссю ў частцы рэалізацыі гатовай прадукцыі.

Аб гэтым піша The Wall Street Journal са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Як указвае выданне, такое патрабаванне Крамля азначае, што пакет ва «Уралкаліі» будзе, хутчэй за ўсё, прададзены расійскім інвестарам, а не замежным.

За апошні месяц СМІ не раз паведамлялі пра цікавасць да пакета Керымава з боку шэрагу расійскіх бізнесменаў.

Так, патэнцыйнымі пакупнікамі актыву называліся ўладальнік «Русснефті» Міхаіл Гуцэрыеў, Аркадзь Ратэнберг, заснавальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў, а таксама «Нарнікель» і «Роснефть». 13 верасня ў прэсе з'явіліся паведамленні, што долю Керымава ва «Уралкаліі» купіў банкір Уладзімір Коган, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Паводле звестак прэсы, сам Керымаў гатовы прадаць 21,75% акцый, што яму належаць, зыходзячы з ацэнкі за ўвесь «Уралкалій» $19-20 млрд пры рынкавым кошце кампаніі прыкладна 16 млрд.

Паводле непацверджаных звестак, бізнэсмэн таксама ставіў умовай продажу пакета вяртанне свайго палітычнага ўплыву ў Дагестане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?