Фота Reuters/China Daily.
29 верасня Даследчы цэнтр па ахове вялікіх пандаў Кітая прадставіў публіцы нованароджаных у 2013 годзе панд. Наведвальнікі ўбачылі разам адразу 14 дзіцянятаў! Самому старэйшаму з іх трошкі больш за 3 месяцы, а самаму маленькаму — менш за месяц. Сярод мядзведзянятаў ёсць некалькі пар двайнят.
Вага самага старэйшага складае каля 4 кг, а самога малодшага — прыкладна 600 грамаў. Самы небяспечны перыяд у жыцці панды — гэта першыя дзесяць дзён пасля нараджэння, таму ў гэты час яны маюць патрэбу ў асабліва дбайным доглядзе. Дзіцяняты панды адкрываюць вочы ва ўзросце каля 100 дзён пасля нараджэння.
Панды вельмі рэдка размнажаюцца ў няволі, таму з'яўленне адразу 14 дзіцянятаў — гэта вялікая ўдача кітайскіх вучоных, піша pixanews.com.