У каментары да пастановы Мінэканомікі №70 ад 26 верасня паведамляецца, што па прапанове Мінсельгасхарча прадугледжана магчымасць павышэння ў кастрычніку 2013 г. на 10% гранічных максімальных адпускных цэн на жытні і жытнёва-пшанічны хлеб, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%.

Як тлумачыць прэс-служба Мінэканомікі, гаворка ідзе аб рэгуляванні цэн вытворцаў на тыя віды хлеба і булачных вырабаў, якія выпякаюцца паводле простай рэцэптуры без дадатковай сыравіны і ставяцца да ніжняй коштавай групы.

Пастановай № 70 на іх ўсталёўваюцца кошты ад 3.116 да 6.002 рублёў за кілаграм.

Апошні раз гранічныя максімальныя адпускныя цэны на некаторыя віды хлеба і хлебабулачных вырабаў былі павялічаныя 23 жніўня 2013 пастановай Мінэканомікі № 59. Тады павелічэнне цэн таксама склала 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?