Разпаветранне сістэм ацяплення ў жылых дамах Мінска не пачнецца да 7 кастрычніка, калі будуць падключаныя ўсе спажыўцы гэтай катэгорыі, паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама на «гарачай лініі» 165.

У жыллёва-эксплуатацыйных службах спасылаюцца на тэлефанаграму з ЦЭЦ, у якой забараняецца разпаветрываць батарэі.

Такім чынам, як мінімум да панядзелка ў частку кватэр цяпло будзе падавацца не ў поўным аб'ёме.

Між тым сярэднесутачная тэмпература паветра ніжэй за плюс 8 градусаў рэгіструецца ў сталіцы ўжо 10 дзён (з 25 верасня), пры гэтым ноч на 4 кастрычніка была самай халоднай гэтай восенню (мінус 1,4 градуса).

Ацяпленне ў жылах дамах горада пачалі ўключаць 2 кастрычніка, або на восьмы дзень пасля падзення сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за 8 градусаў, хоць паводле нарматыву цяпло ўключаецца, калі тэмпература ніжэй за 8 градусаў на працягу пяці дзён. Працэс падключэння ацяплення павінен завяршыцца 6 кастрычніка.

2 кастрычніка намеснік генеральнага дырэктара ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Галіна Гілевіч паведаміла на прэс-канферэнцыі, што ў цэлым на наладку ацяплення ў дамах можа пайсці да дзесяці дзён.

Паводле яе слоў, першыя пяць дзён будзе запускацца ацяпленне, а ўжо потым жыхары змогуць звяртацца ў ЖЭСы, калі ўзнікнуць праблемы з ацяпленнем у асобным стаяку або ў кватэры ў цэлым.

«Мы будзем хадзіць па кватэрах, калі трэба разпаветрыць сістэму або адрэгуляваць яе», -- заявіла Гілевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?