Паводле прэс-службы МУС, мэта гэтага прафілактычнага мерапрыемства — перадухіленне злачынстваў і правапарушэнняў у цягніках.
Цягам некалькіх дзён міліцыянты возьмуць пад суправаджэнне максімальную колькасць цягнікоў.
Адпрацоўка чыгуначных саставаў, у тым ліку і міжнародных зносінаў, будзе арганізаваная сумесна з калегамі з Расіі і Украіны, дзе таксама праходзіць аналагічная аперацыя.