На сваім полі салігорцы сёння прайгралі «Гомелю» — 1:2 (Рыас, 56, Мацвеенка, 3, Блізнюк, 43).

Нагадаем, што ўчора БАТЭ перамог мінскае «Дынама» з лікам 2:1, такім чынам адрыў ад «Шахцёра» цяпер складае пяць балаў.

БАТЭ — 57, Шахцёр — 52, Дынама Мінск — 43, Гомель — 37, Тарпеда-БелАЗ — 35, Нёман — 34.

Турнір за 7—12-я месцы.

«Мінск» — «Дынама» Брэст — 3:1, «Белшына» — «Дняпро» — 1:1.

Белшына — 37, Мінск — 32, Нафтан, Дняпро, Дынама Брэст — 27, Славія — 20.

У 27-м туры, 20 кастрычніка, у першай шасцёрцы згуляюць: «Гомель» — БАТЭ, «Нёман» — «Шахцёр», «Дынама» Мінск — «Тарпеда-БелАЗ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?