Улады Венесуэлы маюць намер усталяваць на памежных пунктах краіны прылады счытвання адбіткаў пальцаў у рамках барацьбы з так званым «валютным турызмам».
У Венесуэле ўстаноўлены жорсткі кантроль над курсам замежных валют. У выніку курс даляра на чорным рынку ў сем разоў вышэйшы за афіцыйны.
Аднак людзі, што выязджаюць за мяжу, маюць права абмяняць да 3000 даляраў паводле афіцыйнага курсу.
У выніку шмат хто купляе квіткі за мяжу, атрымліваюць танныя даляры і, нікуды не адлятаючы, абменьваюць іх на чорным рынку і атрымліваюць салідны прыбытак.
Цяпер улады Венесуэлы маюць намер выдаваць танную валюту толькі ў выглядзе крэдытных картак, якія будуць актывізаваныя толькі з дапамогай адбіткаў пальцаў уладальніка пры перасячэнні мяжы.