Падчас аховы дзяржаўнай мяжы афіцэр Гродзенскай пагранічнай групы 1985 года нараджэння атрымаў траўму, ад якой пазней памёр.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго інфармацыі, 23 верасня капітан выпадкова атрымаў траўму, выконваючы задачу па ахове мяжы ў адным з відаў нарадаў.

Прычым гэта пашкоджанне не лічылася праблемным. Аднак затым стан здароўя вайскоўца пагоршыўся, і 2 кастрычніка ён раптоўна памёр.

Афіцэр пахаваны 4 кастрычніка.

Як асобна падкрэсліў Цілшчанка, гэты выпадак не мае ніякага дачынення да сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў «Захад-2013», што праводзіліся ў канцы верасня на тэрыторыі Беларусі.

«Траўма была атрымана памежнікам падчас выканання службовых задач па ахове дзяржаўнай мяжы», — сказаў ён.

 Еўрарадыё называе імя афіцэра — Андрэй Навіцкі. Журналісты звязаліся з дзяўчынай загінулага.

«Няшчасны выпадак здарыўся 23 верасня. Гэта нам так кажуць. Што там здарылася, ніхто нічога не паведаміў. Толькі казалі: «Вядзецца следства, вядзецца следства»,

— скрозь слёзы паведаміла Наталля — дзяўчына Андрэя Навіцкага.

Спачатку нам сказалі, што жыццю майго любімага чалавека нічога не пагражае… Але праз дзевяць дзён, 2 кастрычніка, ён памёр у рэанімацыі.

Нас туды да яго ні разу не пусцілі, ні разу. Ён быў капітанам, яго служба была сакрэтнай, пра яе ён амаль нічога ніколі не казаў. Мы прасілі, каб яго адправілі ў Мінск. Спадзяваліся, што лячэнне там трошкі іншае. Але нам адказалі, што ён нетранспартабельны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?