Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у снежні 2013 года наведае з візітам Кітай.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, праект Праграмы (дарожнай карты) развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кітая на 2014—2020 гады быў ухвалены 4 кастрычніка падчас пасяджэння беларускай часткі Беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Анатоля Тозіка. Таксама падчас пасяджэння быў разгледжаны ход падрыхтоўкі 14-га пасяджэння Беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве (Пекін, 21 кастрычніка 2013 года) і ход арганізацыі Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на 14-м Міжнародным кірмашы Заходняга Кітая (Чэнду, 23—27 кастрычніка 2013 года).

«Члены камісіі і запрошаныя таксама абмеркавалі праекты дакументаў, якія плануюцца да падпісання ў ходзе 14-га пасяджэня Беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і падчас візіту ў Кітай прэм'ер-міністра Беларусі ў снежні», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?