auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

auto.tut.by

Сур'ёзнае ДТЗ з пацярпелымі здарылася вечарам 7 кастрычніка (каля 17:40) у Мінску. 

На праспекце Дзяржынскага паміж скрыжаваннямі з праспектам Любімава і вуліцай Касманаўтаў 39-гадовы вадзіцель пасажырскага аўтобуса МАЗ, які накіроўваўся па маршруце №96, на хуткасці наехаў на асвятляльную мачту. 

Усе абставіны здарэння высвятляюцца, і поўнай інфармацыі пакуль няма. Пазней было ўдакладнена, што ў медустановы машынамі хуткай дапамогі было дастаўлена 15 чалавек.

«Іх павезлі на абследаванне ў бальніцы, пасля чаго будзе зразумела, колькі будзе шпіталізавана, а колькі адпушчана дамоў», — патлумачылі ў ДАІ. 

Прычына, з-за якой вадзіцель не справіўся з кіраваннем, пакуль не ўстаноўлена. Усё стане вядома па выніках экспертыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?