Ток-шоу «Пазіцыя» на канале АНТ стартавала ў эфіры тыдзень таму. Вядучым праграмы быў заяўлены гісторык і ідэолаг Вадзім Гігін.

Першая праграма была прысвечаная абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а ў якасці экспертаў былі запрошаныя Яраслаў Раманчук, Алег Гайдукевіч і іншыя палітыкі ды грамадскія дзеячы.

Аўдыторыя меркавала, што і наступныя перадачы будуць «палітычныя».

Аднак ужо ў другім выпуску палітыкі не засталося. Тэмай «Пазіцыі» стала выкарыстанне пнеўматычный зброі.

Не з'явіўся ў кадры і вядучы Вадзім Гігін. Замест яго «Пазіцыю» вядзе Таццяна Мартынава. Інфармацыя пра яе на сайце АНТ адсутнічае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?