15min.lt

15min.lt

У Літве вечарам у панядзелак адключылі Першы балтыйскі канал (ПБК), які рэтранслюе ў краінах Балтыі праграмы Першага расійскага тэлеканала.

Кампанія Сgates, паслугамі якой карыстаюцца паўмільёна чалавек, часова спыніла рэтрансляцыю ПБК пасля перадачы «Чалавек і закон» пра падзеі 13 студзеня 1991 г., паказанай у мінулую пятніцу.

У згаданай перадачы Першага канала прыніжальна распавядалі пра трагічныя падзеі 13 студзеня 1991 г. у Вільні, калі савецкія вайскоўцы спрабавалі штурмаваць віленскую тэлевежу.

«Мы атрымалі скаргі ад сваіх кліентаў з нагоды зместу паказанай у пятніцу перадачы, якая, магчыма, парушае законы Літвы і мы прынялі рашэнне не пагаршаць сітуацыю, а спыніць рэтрансляцыю ПБК», — сказаў генеральны дырэктар кампаніі Cgates Паўлюс Дамбраўскас. Cgates - другі аператар краіны па колькасці аўдыторыі.

Дэпутат Сойма Літвы, кансерватар Раса Юкнявічэне ў панядзелак прапанавала забраць у ПБК ліцэнзію. З нагоды зместу перадачы «Чалавек і закон» ўжо пачала расследаванне камісія літоўскага радыё і тэлебачання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?