Канчатковы выбар пляцоўкі для будаўніцтва АЭС будзе зроблены ў 2008 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння на сустрэчы з журналістамі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у ходзе наведвання Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны" НАН Беларусі.

Ён адзначыў, што цяпер вядуцца пошукі па дзвюх пляцоўках у Магілёўскай вобласці. Разглядаюцца і іншыя пляцоўкі. Увесь цыкл даследаванняў займае каля 2 гадоў. "Мы работу пачалі ўжо", - падкрэсліў Міхаіл Міхадзюк.

Для работы на будучай АЭС плануецца запрашаць спецыялістаў, якія маюць вопыт работы на атамных станцыях, а таксама рыхтаваць уласныя кадры ў Беларусі.

Ён адзначыў таксама важную ролю АЭС у забеспячэнні энергетычнай бяспекі Беларусі. Сабекошт энергіі, што выпрацоўваецца на ядзерных крыніцах у свеце, прыкладна ў два разы ніжэйшы, чым на станцыях з арганічным палівам, сказаў намеснік міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?