Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін на чале дэлегацыі беларускага ваеннага ведамства прыбыў 8 кастрычніка з афіцыйным візітам ва Украіну.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, падчас візіту плануецца правядзенне двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Міністэрства абароны Украіны, у рамках якіх будуць разгледжаныя пытанні далейшага развіцця ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Беларуская дэлегацыя плануе наведаць Міжнародны цэнтр міратворчасці і бяспекі ўзброеных сіл Украіны, Акадэмію Сухапутных войскаў, шэраг вайсковых частак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?