«Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын. Сем’і як падтрымаць… Вось праект «Вялікая сям’я» мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. . За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем.

А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем», — расказаў Лукашэнка падчас наведвання завода «БелАЗ» у Жодзіна.

Кіраўнік краіны таксама паведаміў, што акрамя грошай маладыя шматдзетныя сем’і будуць атрымліваць жыллё.

«Грошы мы знойдзем. Аўтамабілі не знойдзем — набудзем. Гэта ўсё ерунда. Але калі ў нас не будзе дастаткова насельніцтва — тады няма чаго гаварыць пра незалежнасць», — лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Пра грошы і 10 тыс. даляраў на адзнацы 01.50

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?