Фота Дубскага на стэндзе «Росшук» з’явілася ў ягоных родных Асіповічах. Сам хлопец не разумее: «Цікава, што я такога нарабіў за два з лішнім гады адсутнасці ў Беларусі?»

Арцём цяпер жыве і вучыцца ў Польшчы, куды пераехаў з Украіны. У Беларусі Дубскі апошні раз быў у студзені 2011 году.

«Я папрасіў сястру праверыць, чаму так. Усе штрафы за мінулыя гады ў мяне аплачаныя, у Беларусі я не жыву», — кажа ён.

Арцём Дубскі, актывіст Маладога Фронту, праходзіў па вядомай «справе 14-ці». 14 маладых актывістаў тады былі пакараныя рознымі тэрмінамі пазбаўлення альбо абмежавання волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. 13 лютага 2009 г. быў затрыманы на беларуска-украінскай мяжы – за парушэнне рэжыму ўтрымання па месцы прапіскі.

Міжнароднай арганізацыяй «AmnestyInternational» Дубскі быў прызнаны вязнем сумлення.На свабоду з магілёўскай калоніі Арцём выйшаў 25 мая 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?