У індыйскім гарадку Ананд адкрыты першы ў свеце завод, дзе сотні беспрацоўных індыйскіх жанчын будуць зарабляць грошы, выношваючы дзяцей для бяздзетных пар з іншых краін.

Будучыя бацькі змогуць адправіць на гэты адрас сперму і яйцаклеткі, а затым прыбыць у назначаны час, каб забраць сваё дзіця.

У клініку інвеставалі мільёны даляраў. Тут ёсць палаты і радзільныя дамы, офісы, падраздзяленні экстракарпаральнага апладнення, а таксама рэстараны і магазіны падарункаў.

Сурагатная маці атрымлівае за кожнае дзіця каля $8 тыс., а будучыя бацькі плацяць $28 тыс.

Цяпер пад наглядам старшага доктара клінікі Наяні Патэл каля 100 цяжарных жанчын.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?