Прынамсі 60 тыбетцаў атрымалі раненні падчас разгону акцыі пратэсту кітайскай паліцыяй, паведамляе радыёстанцыя Free Asia з ЗША.
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, удзельнікі мітынгу патрабавалі вызваліць актывіста, які арганізаваў у верасні шэраг пратэстных акцый.
Улады Кітая пакуль не каментуюць гэтыя паведамленні.
Праверыць дакладнасць інфармацыі для СМІ цяжка, бо замежным журналістам не дазваляецца з'яўляцца на тэрыторыі Тыбета.
0
0
0
0
0
0