Гады два таму газеты пісалі, што ў Амерыцы памёр мільянер Яцкевіч і пакінуў па сабе 16 мільёнаў. У скорым часе знайшоўся яго сваяк, пастаянны жыхар Свянцян, нібыта родны брат нябожчыка. Ці ён запраўды быў братам напэўна сказаць нельга. Новаму багачу пазычалі ўсе грошы, кармілі і паілі на рахунак будучых мільёнаў. І вось гэтымі днямі знайшлі Яцкевіча нежывога пры дарозе. Запіўся. Што будзе з амерыканскімі мільёнамі невядома.

«НН». №42. 1913.

Другая Няміга. Рандзілаўшчыну, дзе ў псіханеўралагічным дыспансеры згарэў 31 чалавек, даволі цяжка знайсці. Міліцыя на тэрыторыю не пускала, але паводзілася досыць міралюбна. Наперадзе было відаць гарэлішча, абнесенае бел-чырвоным пасам. Насельніцтва дыспансера прыбірала лісце.

«НН». №38. 2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0