У бліжэйшыя суткі, 10 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі, без істотных ападкаў надвор'е.

Толькі днём у заходніх раёнах месцамі пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер будзе паўднёвым 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад плюс 4 да 10 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 12—17 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?