Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб бягучых пытаннях сацыяльна -эканамічнага развіцця Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, ці дастаткова ўзважаныя рашэнні, якія прымаюцца ўрадам па цэнах і тарыфах, у тым ліку на жыллёва-камунальныя паслугі.

«Я проста хачу вас, Міхаіл Уладзіміравіч (Мясніковіч), і ўрад папярэдзіць.

Калі пад марку праблем і цяжкасцей, якія сёння складаюцца ў краіне, вы хочаце вырашыць даўнія праблемы, а ва ўрадзе, як казаў класік, заўсёды свярбелі рукі у два-тры разы павялічыць нагрузку на насельніцтва, то гэтая стратэгія памылковая.

Нікому не дазволена душыць насельніцтва, і гэта не папулізм», — падкрэсліў беларускі лідэр.

«Калі гэта і рост тарыфаў, цэн, то ён павінен быць абгрунтаваны і, вядома ж, пакрывацца заробкамі і даходамі нашых людзей. Пра гэта мы ўжо не аднойчы казалі», — адзначыў ён.

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што падвышэнне коштаў і тарыфаў, калі гэта неабходна, павінна адбывацца паступова, а не за адзін раз і ў вялікім памеры.

«А ў нас так бывае: урад спіць — спіць, прачнулася праз паўгода і кажа — трэба на 40 % нешта павысіць. А па 2-3% вы не маглі, спакойна павышаючы заробкі, павышаць цэны на паслугі і іншае?» — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?