У чацвер, 10 кастрычніка, пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску ў Беларусі захаваецца ўмерана цёплае надвор'е. Мінімальная тэмпература паветра ноччу +4 .. +10°C, максімальная днём +12 .. +17°C. У большасці раёнаў краіны ападкі малаверагодныя, толькі днём па захадзе, з набліжэннем малаактыўнага атмасфернага фронту, месцамі пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні ўмераны. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У пятніцу 11 кастрычніка, уплыў малаактыўны франтальнага падзелу будзе адбівацца толькі днём у паўночна-ўсходніх раёнах , дзе і пройдуць невялікія дажджы. На астатняй тэрыторыі ападкі малаверагодныя. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпературны фон застанецца без зменаў мінімальная ноччу +5 .. +10°C, максімальная днём +12 .. +18°C.

У суботу 12 кастрычніка, пад уплывам поля павышанага атмасфернага ціску ападкі па краіне малаверагодныя. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер будзе мяняцца з паўднёвага на паўночны, што пачне адбівацца на тэмпературным фоне : мінімальная ноччу +5 .. +10°C, у паўночных раёнах +1 .. +4°C, максімальная днём будзе вагацца ад +9°C па паўночным усходзе да +18°C па паўднёвым захадзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?