Дзяржаўтаінспекцыя МУС Беларусі рэкамендуе вадзіцелям не зацягваць з заменай рызіны і загадзя паклапаціцца пра сезонную замену шын.

«З улікам леташняй статыстыкі, калі ў дзень першых асенніх замаразкаў на дарогах загінулі 12 чалавек, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам загадзя замяніць на транспартных сродках летнія шыны на зімовыя. Тым больш што пакуль ёсць магчымасць зрабіць гэта спакойна, без чэргаў на шынамантажы», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення ДАІ МУС.

«Некаторыя аўтааматары лічаць, што «пераабуваць» колы на зіму наогул не абавязкова. Але гэта памылка. У нашым клімаце, каб адчуваць сябе на дарозе ўпэўнена і бяспечна, і аўтамабілям патрэбны абутак па сезоне. Гэта дапаможа скараціць тармазны шлях і значна палепшыць кіраванне аўтамабілем ва ўмовах слізкай дарогі», — канстатуюць спецыялісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?