Дадатковыя экспертызы будуць праведзеныя па крымінальнай справе, заведзенай у сувязі са смерцю ў мінскім СІЗА асуджанага Ігара Пцічкіна, паведамілі БелТА ва ўпраўленні Следчага камітэта Беларусі па Мінску.

«У мэтах поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага ўстанаўлення ўсіх абставінаў расследавання крымінальнай справы, следству трэба будзе правядзенне прадугледжаных законам следчых дзеянняў і мерапрыемстваў, а таксама дадатковых экспертных даследаванняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», — адзначылі ва ўпраўленні.

З маці памерлага, прызнанай па справе пацярпелай, у прысутнасці абаронцы праведзены запланаваныя следчыя дзеянні.

«У прыватнасці, пацярпелая азнаёмленая з высновамі спецыялістаў па шэрагу завершаных экспертыз», - патлумачылі БелТА ва ўпраўленні СК.

Нагадаем, што 21-гадовы Ігар Пцічкін мусіў адбыць у СІЗА на Валадарскага трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў.

30 ліпеня ён прыехаў у Заводскае РУУС Мінска, каб адбыць пакаранне і затым быў дастаўлены ў СІЗА №1 на Валадарскага. 4 жніўня Пцічкін памёр.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА родным хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі». На фатаздымках трупа Пцічкіна заўважныя шматлікія сінякі. Фоты выкладзеныя ў агульны доступ у суполцы Укантакце.

Родныя Пцічкіна правялі 14 верасня каля СІЗА на Валадараскага акцыю з патрабаваннем расследавання справы, у выніку яны былі затрыманыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0