У Беларусі на працягу бліжэйшых 5-6 гадоў у здабычу і перапрацоўку бурых вуглёў будзе інвесціравана $2-3 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў час рабочай паездкі па Мінскай вобласці.

18 верасня ААТ "Белдзяржхімпрам" і кампанія Polar Stars Group S.A. (Люксембург) падпісалі інвестыцыйныя дагаворы па рэалізацыі праекта "Арганізацыя глыбокай перапрацоўкі бурых вуглёў". Куратарам праекта вызначаны канцэрн "Белнафтахім".

Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што на працягу бліжэйшага тыдня будзе зарэгістравана сумеснае прадпрыемства, якое будзе займацца пытаннямі рэалізацыі гэтага праекта. Тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне павінна быць завершана ў бліжэйшыя 2-3 месяцы.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, гэта будзе буйны горна-хімічны комплекс. Тут будзе ўстаноўлена самае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. Праект плануецца рэалізаваць на працягу 5-6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?