Патрыярху канадскай літаратуры Эліс Манро (нарадзілася 10.07.1931) прысудзілі Нобелеўскую прэмію з фармулёўкай «майстру сучаснага апавядання».

Манро — першы ў гісторыі канадскі пісьменнік, які атрымаў Нобелеўскую прэмію. Родная для яе мова — англійская.

Яна 13-я жанчына-лаўрэатка ў гісторыі літаратурнай прэміі. У 2009 годзе Манро стала лаўрэатам іншай прэстыжнай міжнароднай узнагароды — Міжнароднага «Букера».

Улетку 2013 82-гадовая Манро абвясціла пра сыход з літаратуры: зборнік апавяданняў «Дарагое жыццё» (Dear Life), які выйшаў восенню 2012 года, павінен стаць яе апошняй кнігай.

Фаварытамі прэміі сёлета называліся японец Харукі Муракамі і беларуска Святлана Алексіевіч.

Эліс Эн Манро (Alice Ann Munro) нарадзілася 10 ліпеня 1931 г. у правінцыі Антарыа. Яна трохразовы лаўрэат канадскай Прэміі генерал-губернатара ў вобласці фантастыкі.

Апавяданні Эліс Манро

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру