Іспанская паліцыя затрымала некалькі заўзятараў зборнай Беларусі.
Паводле інфармацыі Belultras.by, затрыманні пачаліся пасля таго, як 100-120 чалавек спрабавалі праз турнікеты прарвацца на трыбуны. Таксама адзначаецца, што паліцыя дзейнічала вельмі жорстка: дубінкамі білі нават дзяўчат.
Сёння над затрыманымі заўзятарамі будзе суд.
Многім беларускім заўзятарам, якія прыехалі ў Іспанію, не хапіла квіткоў. У сувязі з гэтым частка глядзела матч у барах. Паводле непацверджанай інфармацыі, у бары таксама былі затрыманні.