ДАІ Менску спадзяецца з дапамогай сьвятароў пераканаць пэнсіянэраў выкарыстоўваць флікеры ў цёмны час сутак. Пра гэта паведаміла ўчора начальніца аддзелу агітацыі й прапаганды ўпраўленьня ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Жана Трайно на прэсавай канфэрэнцыі ў мэрыі. «Мы зьвярнуліся зь пісьмовымі прапановамі да сьвятароў як праваслаўнай, так і каталіцкай канфэсій з просьбай пра тое, каб яны заклікалі прыхаджан берагчы сваё жыцьцё на дарогах, выконваючы правілы дарожнага руху й выкарыстоўваючы ў цёмны час флікеры», — расказала Жана Трайно.

Дарэчы, сёньня інспэктары ДАІ дораць флікеры ў трамваях. У сталіцы праходзіць прафіляктычная акцыя «Сьветлы шлях». Яна скіраваная на распаўсюд сьветлазварачальных элемэнтаў сярод пешаходаў. Пасажыры трамваяў, аздобленых яскравымі плякатамі ДАІ, атрымаюць флікеры бясплатна. Пра гэта карэспандэнту «ВМ» паведаміў інспэктар аддзяленьня агітацыі й прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Гузаў.

Ірына Юдзіна з выкарыстаньнем інфармацыі БЕЛТА, «Вечерний Минск»

*Амбо́на (каза́льніца) — пляцоўка ў храме на ўзвышэньні перад алтаром, зь якой прамаўляюцца пропаведзі, чытаецца Дабравесьце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0