У кінаклюбе час класічнага кіно: Брытанскі фільм 1970 года «Кромвель».
Адзін з нешматлікіх фільмаў, што ў разгар Халоднай вайны атрымаў узнагароды галоўных прэмій дзвюх імперый: «Оскар» і прыз ММКФ.
Гістарычная драма, што распавядае пра жыццё і змаганне знакамітага Олівера Кромвеля. Гісторыя чалавека, што змагаўся за вяршынства закону. І калі кароль паставіў сябе вышэй за закон Божы і закон юрыдычны, Кромвель выступіў супраць караля…
У галоўнай ролі зняўся знакаміты ірландскі акцёр Рычард Харыс.
Сучаснай моладзі ён будзе вядомы як выканаўца ролі Альбуса Дамблдора ў першых дзвюх частках кінаэпапеі «Гары Потэр».
Кінапаказ адбудзецца 17 кастрычніка а 19:00 ў ЦЭХ (Мінск, пр-т Незалежнасці 58, к.6).
Цана ўваходнага квітка 20 тысяч (для навучэнцаў) і 25 (для астатніх).
