Паўнавартасны аўтарскі альбом Пол Макартні выпускаў апошні раз у 2007-м: за гэтыя шэсць год сэр Пол паспеў наваяць некалькі канцэртнікаў, яшчэ як мінімум адзін альбом акадэмічнай музыкі ўласнага сачынення, а таксама кружэлку джазавых стандартаў.

Усё вышэй пералічанае мае хіба што адну мэтавую аўдыторыю — людзей, якія слухаюць усе, на чым напісана «Пол Макартні». Урэшце, на выходных Макартні выпусціў новы альбом пад звышпростай назвай New.

Брытанскія рэцэнзенты ўжо амаль адзінагалосна прызналі кружэлку шэдэўрам: над альбома працавалі чатыры розныя прадзюсары, у тым ліку Джайлз Марцін, сын таго самага Джорджа Марціна, які стварыў саўнд The Beatles.

«Некаторыя песні будуць гучаць далёка не так, як вы прывыклі», - загадкава намякнуў Пол, інасамрэч здзівіў слухачоў некалькімі трэкамі, самы яскравы з якіх Appreciate. Вось тут і не абышлося без іншых прадзюсараў, якія працавалі з Эмі Уайнхаўз і Адэль.

Аднак як працуе з імі Пол Макартні ўявіць проста: яшчэ ў сярэдзіне 1980-х на прапанову прадзюсара нешта змяніць у гучанні альбома, сэр Пол тактоўна намякнуў, што ў спадара прадзюсара хітоў нумар адзін яшчэ ніколі не было, а ў яго Макартні і падлічыць складана колькі.

Што ж мы маем у выніку? Альбом усё таго ж старога добрага Пола, з трошкі «асучасненым» гучаннем.

А тое, што ён называецца New, дык тое выглядае як лёгкая іронія – дачакацца, каб Макартні кардынальна змяніў стыль, немагчыма. І гэта да лепшага. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?