vsu.by
Раніцай 14 кастрычніка службовая «Газэль», у якой ехаў рэктар, сутыкнулася з «Рэно» і перакулілася ў раёне Крупак. Салодкаў загінуў.
Аляксандру Салодкаву было 53 гады. Ён нарадзіўся ў Віцебску. Доктар медыцынскіх навук. З красавіка 2009 з’яўляўся рэктарам Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава. Летась яго прызналі чалавекам года на Віцебшчыне.
25 красавіка 2010 ён стаў дэпутатам Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў. У верасні 2012 – членам савета рэспублікі нацыянальнага сходу (вылучаўся ад Бешанковіцкага, Лепельскага і Чашніцкага раёнаў). Працаваў у пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці.
0
0
0
0
0
0