Абяцанне дапамогі размешчана на рэкламнай «раскладушцы» каля адной з праваслаўных цэркваў горада. Акрамя раку, абяцаюць дапамагчы ад бясплоднасці.
Цікава, што гэта не звязана з выездам на дарагое лячэнне за мяжу.
«Дапамога» абыйдзецца ў сотні разоў танней: тур у Жыровічы каштуе 170 тысяч рублёў.
Апошнюю лічбу назвалі па тэлефоне. А таксама папярэдзілі: «Дапаможа Маці Божая — значыць, будзе дапамога, а не дапаможа, дык не».