Вядомы расійскі спартыўны журналіст Васіль Уткін выказаўся адносна пераходу Віктара Ганчарэнкі ў краснадарскую «Кубань».

 

«Так, я лічу Ганчарэнку трэнерам пераацэненым. У тым ліку таму, што ён досыць доўга не прымаў выкліку на новым узроўні, а менавіта ў чэмпіянаце Расіі. Але цяпер ён такі выклік прыняў. Мая ранейшая ацэнка сваё адслужыла, будзем глядзець далей.

Апошняе. Я не ведаю, хто такія беларусы. Я не бачу ніякай розніцы паміж беларусамі і рускімі. І украінцамі таксама, дарэчы. Можа быць, гэта кагосьці кранае, але я лічу, што мы адзін народ. Прычым падкрэслю: не тое, што мы тыпу рускія, а вы малодшыя браты і непазбежна з намі - не. Я менавіта лічу, што мы адзін народ. Без старэйшых і малодшых братоў. Для мяне этнонім «беларусы» гэтак жа гучны, як і, напрыклад, «валагодцы». Або «куране».

Я нават на слове «рускія» не настойваю - лічыце, што я лічу сябе і ўкраінцам, і беларусам адначасова. Нам не позна гэта перагледзець, мы зараз той народ, у які запісваюцца.

На бульбасрачы і хохласрачы мне пляваць, гэта тэма для каментаў…

Вы кончаныя правінцыялы. Прычым не залежыць, беларусы, чукчы або шорцы. Вёска вы, разумееце?:) І ў вас свае вясковыя героі, якія гуляюць два матчы раз у тры гады, і гэтага дастаткова.

Таму, што гэта вясковыя крытэры. Цяпер так жа ў Карагандзе. Так было б у Волагдзе калі б была заснаваная Валагодская Імперыя:) Гэта правінцыялізм, дзеравеншчына, тут нуль нацыянальнасці. Прыдумалі сабе Бэтмэна! А трэнер нядрэнны, пара праверыць сябе на новым узроўні, прычым даўно. Але не Бэтмэн:)» - напісаў Уткін ў сваёй канферэнцыі на sports.ru.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0