Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

У бліжэйшыя суткі, 15 кастрычніка, на надвор'е краіны будзе аказваць уплыў вільготная цёплая паветраная маса. Воблачна, з праясненнямі. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём месцамі па краіне невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах — туман. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5..+10°C, у паўночна-ўсходніх раёнах +1..+4°C, на глебе слабыя замаразкі да 0.. -2°C; максімальная тэмпература паветра днём +9.. +15°C. Атмасферны ціск будзе падаць.

16 кастрычніка надвор'е абумовіць атмасферны фронт, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +4.. +11°C, па паўночным захадзе +1.. +3°C, месцамі слабыя замаразкі да 0.. -4°C; максімальная тэмпература паветра днём +7.. +14°C.

17 кастрычніка ўплыў франтальнага падзелу захаваецца толькі ноччу ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны, астатняя тэрыторыя трапіць пад уплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.

У большасці раёнаў істотных ападкаў не чакаецца, толькі ноччу па паўднёвым усходзе магчымы кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Ноччу на большай частцы замаразкі 0.. -4°C, месцамі тэмпература паветра +1.. +5°C; максімальная тэмпература паветра днём +6..+13°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?