Фота ria.ru.

Фота ria.ru.

Паліцыя Масквы затрымала ў агульнай складанасці каля 1200 меркаваных мігрантаў на й базе гародніны ў маскоўскім раёне Бірулёва, дзе ў нядзелю адбыліся беспарадкі. Акрамя таго, у ходзе рэйду на базе быў знойдзены аўтамабіль з грашыма і зброяй.

«У ходзе прафілактычнага рэйду на агародніннай базе ў раёне Бірулёва-Заходняе дастаўлены ў аддзелы паліцыі для праверкі на дачыненне да здзяйснення злачынстваў каля 1200 чалавек», — паведамілі ў прэс-службе галоўнага ўпраўлення МУС Расеі па Маскве. Адзін з супрацоўнікаў паліцыі паведаміў карэспандэнту Рускай службы Бі-бі-сі, што мігрантамі запоўнілі 15 аўтобусаў па 40 чалавек. Між тым расійскія СМІ паведамлялі толькі пра некалькі затрыманых.

Затрыманых дастаўляюць у бліжэйшыя аддзелы МУС, дзе ў дачыненні да кожнага будзе праведзена праверка, па выніках якой будзе прынята рашэнне аб далейшых дзеяннях праваахоўных органаў у дачыненні да іх, паведамілі Бі-бі-сі ў прэс-службе маскоўскай паліцыі.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін пасля сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў журналістам пра стварэнне штаба па ўрэгуляванні сітуацыі ў раёне Бірулёва-Заходняе.

Ён адзначыў, што праводзіцца комплексная праверка базы гародніны, на якой адбыліся падзеі, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб прыпыненні яе дзейнасці.

«Таксама будзе праводзіцца комплексная праверка не толькі гэтай базы, але іншых гандлёвых пляцовак Масквы для навядзення парадку», — дадаў мэр.

Сама база, якая стала аб'ектам нападу ў нядзелю, у панядзелак раніцай была зачыненая. Першапачаткова паведамлялася, што яе закрылі на санітарны дзень, аднак пасля кіраўнік Расспажыўнагляда Генадзь Анішчанка заявіў, што аб'ект зачынены на час праверкі скаргаў з боку мясцовых жыхароў.

У ноч на чацвер у Бірулёва невядомы зарэзаў маладога чалавека, пасля чаго схаваўся. Жыхары раёна ў нядзелю сабраліся, каб запатрабаваць хутчэйшага расследавання забойства. «Народны сход» перарос у беспарадкі, па выніках якіх былі затрыманыя амаль 400 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?