У Гродне 17 кастрычніка ў чацвер будуць дыскутаваць на тэму «Гародня як месца сучаснага універсітэта».

Удзельнікі дыскусіі: метадолаг Уладзімір Мацкевіч, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая, філосаф Павел Баркоўскі, гарадзенскі юрыст Ігар Кузьмініч, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

Дыскусія пройдзе ў межах адкрытага семінара «Універсітэт у гісторыі і сучаснасці Беларусі». Уваход вольны.

17 кастрычніка (чацвер) а 18.00 па адрасе: Гродна, Будзённага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?