У бліжэйшыя суткі, 16 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе краіны пройдуць дажджы. Ноччу месцамі — моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман. Вецер пераменных напрамкаў 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 5—11 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах будзе ад 2 да 4 градусаў вышэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 8—14 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?