Вечарам 14 кастрычніка ў ДТЗ на аб'язной дарозе ў Гродне загінуў пяцігадовы хлопчык.

ДТЗ адбылося каля 20.30. 25-гадовы кіроўца «БМВ» сутыкнуўся з аўтамашынай «Сітраен», што спынілася. У выніку дзіця 2008 года нараджэння, якое ехала з ім, пры дастаўленні ў бальніцу памерла, а яго сын 2012 года нараджэння змешчаны ў бальніцу.

Загінулага хлопчыка прыціснула мармуровай плітой, якая знаходзілася ў багажніку «БМВ» і падчас сутыкнення з'ехала наперад.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, вадзіцель "БМВ" прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні правілаў дарожнага руху 91 раз пачынаючы з 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?