Выпадак адбыўся ў Вілейцы 5 кастрычніка.

Каля 13 гадзін у зале абслугоўвання наведвальнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла «Беларусбанка» на прылаўку каля касы 57-гадовы мужчына забыў барсетку.

Неўзабаве пра гэта ўспомніў. Вярнуўся ў банк, але яго барсетку ўжо знайшлі людзі і перадалі адміністратару.

«Аднак пры праверцы барсеткі, гаспадар убачыў, што адтуль знікла 700 даляраў, – расказаў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў. – 14 кастрычніка пасля праведзенай праверкі заведзена крымінальная справа за крадзеж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?