Падазраваны ў рэзанансным забойстве маладога чалавека, якое ў нядзелю прывяло да беспарадкаў у раёне Заходняе Бірулёва на поўдні Масквы, затрыманы ў падмаскоўнай Каломне (120 кіламетраў ад Масквы), паведаміў РИА Новости прадстаўнік прэс-цэнтра МУС РФ.

«Падазраваны затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку пры падтрымцы байцоў ЗАХР, у цяперашні час ён дастаўляецца ў Маскву», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Забойства Шчарбакова ў нядзелю прывяло да масавых беспарадкаў у маскоўскім раёне Заходняе Бірулёва на поўдні Масквы.

Ягор Шчарбакоў быў зарэзаны ўвечары 10 кастрычніка на вачах у сваёй дзяўчыны, а на распаўсюджаных кадрах з камеры назірання відаць, што забойца быў неславянскай знешнасці.

Жыхары Бірулёва выйшлі на вуліцу з патрабаваннем знайсці забойцу, таксама яны выступалі за закрыццё мясцовай агароднінавай базы, дзе, на іх думку, працуе шмат нелегальных мігрантаў, і ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі.

«Народны сход» скончыўся масавымі беспарадкамі, падчас якіх былі затрыманыя амаль 400 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?