Фота Сяргея Балая, gazetaby.com.

Фота Сяргея Балая, gazetaby.com.

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе правяла таварыскую сустрэчу з Японіяй. Матч адбыўся ў Жодзіна. Ранні пачатак тлумачыцца тым, каб трансляцыя гульні пайшла на японскія выспы. Таму многа заўзятараў асабіста паглядзець гульню не змаглі.

Японія ўжо выйшла на чэмпіянат свету па футболе-2014 у Бразілію. Цяпер яны праводзяць таварнякі. У пятніцу саступілі Сербіі – 0:2. Пасля чаго прыляцелі ў Мінск.

У складзе японцаў багата гульцоў, якія выступаюць у наймацнейшых еўрапейскіх чэмпіянатах. Чаго хаця б варты Сіндзі Кагава з «Манчэстэр Юнайтэд», ці Юта Нагатома з італьянскага «Інтара». У беларусаў жа ўсе выступаюць ці ў нацыянальным чэмпіянаце ці ў Расіі.

Што тычыцца гульні, то моманты ўзнікалі і ля тых, і ля іншых варот. Нярэдка толькі выключнае майстэрства брамніка Сяргея Верамко выратоўвалі беларусаў ад бяды.

Адзіны гол быў забіты напрыканцы першага тайма. Зацягнутая атака беларусаў скончылася тым, што Цімох Калачоў скінуў мяч пад удар Яну Цігараву. Хай і дапамог крыху рыкашэт, але ўдар выйшаў фантастычна прыгожым. У Цігарава гэта першы гол за зборную.

У другой палове беларусы ўсё ж упэўнена кантралявалі гульню і не дазвалялі «сінім самураям» рэальна пагражаць сваім варотам.

Сёння вечарам яшчэ шмат футболу. У Еўропе будуць вызначацца зборныя, якія трапяць на чэмпіянат свету ў Бразілію наўпрост, а хто праз плэй-оф. Прыемнага прагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?