Здарэнні33

Завершана расследаванне ў дачыненні педафіла — памочніка выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу

Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да памочніка выхавацеля аддзела адукацыі Светлагорскага райвыканкама, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, абвінавачваны на працягу некалькіх гадоў у розныя прамежкі часу ўчыняў згвалтаванне і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да роднай дачкі 1993 года нараджэння і трох выхаванак — 1997, 2000, 2001 гадоў нараджэння. Злачынствы ўчыняліся дома ў абвінавачванага і пацярпелых і за яго межамі.

Паводле заключэння комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы ў перыяд, які адносіцца да інкрымінаванага дзеяння, у абвінавачванага не адзначалася якога-небудзь расстройства псіхікі. Ён мог разумець фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Па крымінальнай справе праведзены неабходныя следчыя дзеянні і экспертныя даследаванні. Матэрыялы справы перададзены ў абласную пракуратуру для прыняцця рашэння аб накіравання ў суд.

Следчым упраўленнем выдадзена пастанова старшыні Светлагорскага райвыканкама пра неабходнасць прыняцця мер па ўдасканаленні працы, што праводзіцца супрацоўнікамі раённага аддзела адукацыі. па забеспячэнні жыццядзейнасці дзяцей у прыёмных сем'ях і належнага кантролю за дадзенымі сем'ямі.

Падчас расследавання крымінальнай справы былі ўстаноўленыя факты злачыннай дзейнасці непаўналетняга сына абвінавачванага. У перыяд з сакавіка па снежань 2012 года навучэнец неаднаразова ўчыняў сексуальнае насілле ў дачыненні да трох малалетніх.

Каментары3

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы17

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле14

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →