Намесьнік міністра эканомікі намякае на перагляд пагадненьня пра «Белтрансгаз».

Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур мяркуе, што з продажам «Газпрому» 50-працэнтавага пакету акцыяў «Белтрансгазу» могуць узьнікнуць пытаньні. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію «Московским новостям».

«Падзяліць акцыі «Белтрансгазу» 50 на 50 наўрад ці удасца, бо яшчэ ёсьць невялікая частка індывідуальных уласьнікаў, а яны зьніклі, іх няма», — паведаміў намесьнік міністра эканомікі.

«Таму можа ўзьнікнуць сытуацыя, пры якой нехта канечне будзе валодаць на адну сотую або тысячную больш, а гэта ўжо не парытэт», — мяркуе намесьнік міністра.

Нагадаем, што дамова аб продажы «Газпрому» 50 % акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд даляраў прадугледжвае, што цягам чатырох гадоў «Газпром» будзе набываць па 12,5 % акцый «Белтрансгазу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?